Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.25

Конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове, прысвечаны Дню роднай мовы.

"Мова - гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."(І.Мележ).
21 лютага ў бібліятэцы Хаціслаўскай сярэдняй школы прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў на беларускай мове, прысвечаны Дню роднай мовы. Гэтае мерапрыемства аб'яднала вучняў пачатковых класаў. Дзеці з захапленнем чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Клышкі, З.Верас, А.Русака, П.Глебкі, Я. Журбы і іншых, якія праслаўлялі ў сваіх творах родны край і беларускую мову, яго багатую спадчыну, традыцыі і культуру, прыроду, любоў да маці. Вучні з адказнасцю і творчым падыходам аднесліся да мерапрыемства і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Раздзелы сайта